Сёння католікі і пратэстанты святкуюць Каляды

Хрысціяне ўсяго свету, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць адно з найбуйнейшых святаў – Раство Хрыстова.

Гэтаму святу ў каталіцкіх вернікаў папярэднічае перыяд адвэнту, які пачынаецца ў чацвёртую нядзелю да Калядаў. Адвэнт разглядаюць як час пакаяння, споведзі, удзелу ў набажэнствах і падрыхтоўкі да прычасця.

Храмы ў гэты час упрыгожваюць вянкамі, у якіх мацуюцца па чатыры свечкі. У першую нядзелю запальваецца адна свечка, у другую – дзве і г.д, што адзначае – з кожным тыднем храм становіцца ўсё больш светлым.

Паводле традыцыі, напярэдадні Раства сем’і збіраюцца на куццю – святочную трапезу.

Святкаванне Калядаў працягваецца восем дзён, з 25 снежня па 1 студзеня.

Праваслаўныя вернікі святкуюць Каляды 7 студзеня.

КА belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны