Сёння – фестываль культур «Ракаўскі фэст»


У Ракаве сёння ў другі раз пройдзе фестываль культур.

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплеценыя культуры розных народаў, якія на працягу стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 1930-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы і СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і габрэйскай культур, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш «Горад майстроў», выставы «Польшча – краіна аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», «Валерыя Гайшун – майстар габрэйскай лялькі», «Выстава ілюстрацый да ізраільскіх дзіцячых кніг», «Выцінанка і рэйзэле Валянціны Слюнчанка». Гасцей таксама чакае цікавы квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і правесці дэгустацыю піва.

Гэдлайнеры фестывалю: Лявон Вольскі і Павел Аракелян (Беларусь) і «Bum Bum ORKeSTAR» (Польшча).

Уваход на мерапрыемства вольны. Пачатак – а 16:00.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў