Сёння дзень народзінаў у палітвязня Змітра Паліенкі


Зміцер Паліенка

26 траўня сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка адзначае 23-годдзе.

На жаль, адзначаць свята хлопец будзе за кратамі – у бабруйскай калоніі, дзе цяпер Зміцер адбывае пакаранне.

Павіншаваць яго можна, даслаўшы паштоўку на адрас:

Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9, г. Бабруйск, 213800, Паліенка Зміцер Аляксандравіч.

7 красавіка, як нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна», суд Заводскага раёна г. Менску адмяніў адтэрміноўку выканання пакарання, прысуджанага актывісту Змітру Паліенку судом Цэнтральнага раёну ў кастрычніку 2016 года.

Нагодай для крымінальнага пераследу стаў удзел Паліенкі ў мірнай акцыі – велапрабегу «Крытычная маса», які адбываўся 29 красавіка мінулага года і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

Такім чынам, з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе, актывіст адбыў паўтары гады зняволення. Праваабарончая супольнасць Беларусі прыйшла да высновы, што асуджэнне Зміцера Паліенкі непасрэдна сталася вынікам рэалізацыі ім свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання, і кваліфікуе сацыяльнага актывіста як палітычнага зняволенага, патрабуючы ад уладаў яго неадкладнага вызвалення.

Як пісаў нядаўна Belsat.eu, у калоніі Зміцер сутыкнуўся з асаблівым стаўленнем – у лісце свайму сябру ён паведаміў пра «жоўтую бірку экстрэміста», якую палітзняволенага прымусілі начапіць на адзенне.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў