Марыя Складоўская-Кюры – першая жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію і адзіная асоба, якая атрымала гэтую прэмію двойчы, у розных галінах навукі.
Марыя Складоўская нарадзілася ў Варшаве 7 лістапада ў 1867 годзе і займалася даследаваннямі ў галіне фізікі ў Францыі. У 1903 годзе яна атрымала Нобелеўскую прэмію па фізіцы і ў 1911 годзе – па хіміі.
Кюры вывучала тэорыю радыеактыўнасці і пад яе кіраўніцтвам былі праведзеныя першыя спробы выкарыстаць радыеактыўныя ізатопы для лекавання захворванняў.
Разам з мужам П’ерам Кюры яны правялі даследаванні і адкрылі два новыя хімічныя элементы – палоній і радзій.
Марыя Кюры заснавала даследчыя інстытуты ў Парыжы і Варшаве, а падчас Першай сусветнай вайны распрацавала мабільную станцыю радыелагічнай дыягностыкі для патрэб палявых шпіталяў.
Шматгадовая праца з радыеактыўнымі рэчывамі адбіліся на здароўі Марыі Кюры. Даследчыца памерла 4 ліпеня 1934 году ад лейкеміі.
ВЧ, belsat.eu