Сёння – дзень народзінаў назвы «Рэспубліка Беларусь»


Сённяшні дзень шмат хто называе Днём народзінаў Рэспублікі Беларусь, бо менавіта ў гэты дзень 23 гады таму замест Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі нашая краіна атрымала сваю сённяшнюю афіцыйную назву.

Гістарычныя сімвалы новай суверэннай дзяржавы зацвердзілі ў парламенце на патрабаванне дэпутатаў апазіцыі БНФ дзвюма трацінамі галасоў.

Чырвоны і белы колеры традыцыйна выкарыстоўваліся ў дзяржаўнай геральдыцы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Гістарычны герб і сцяг сталі дзяржаўнымі ў час Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1919 гадах. За саветамі ж нацыянальныя сімвалы былі забароненыя. Чырвона-зялёны сцяг прыдумалі сталіністы. Вярнуць нацыянальныя сімвалы ўдалося ўжо пасля распаду СССР, але толькі на час незалежнасці.

Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнаю да ганебнага рэферэндуму 1995 года, пасля якога краіне вярнулі крыху змененыя савецкія сімвалы.

Пасля 1995 года бел-чырвона-белы сцяг стаўся своеасаблівым сімвалам апазіцыі. Сам сцяг афіцыйна не забаронены, але разглядаецца ўладамі як «незарэгістраваная сімволіка». Таму дэманстрацыя яго прыводзіць да арышту і канфіскацыі. Міністэрства культуры адмовілася прызнаць сцяг гісторыка-культурнаю каштоўнасцю, у адрозненне ад гербу Пагоня.

Гэтак гістарычна сталася, што нацыянальныя сімвалы – яшчэ і сімвалы незалежнасці. Дзяржаўнымі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня былі толькі тады, калі краіна сапраўды была вольная. І застаюцца сімваламі для тых, хто змагаецца за Незалежнасць.

Вольга Чайчыц, «Белсат»

Стужка навінаў