Сёння – дзень народзінаў Івонкі Сурвілы


Сёння, 11 красавіка, спаўняецца 83 гады Івонцы Сурвіле – беларускай грамадска-палітычнай дзяячцы ў эміграцыі, старшыні Рады БНР.

Івонка Сурвіла нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. Трапіла ў эміграцыю разам з бацькамі ў 1944 годзе. Жыла ў Францыі‚ Даніі, Іспаніі. Цяпер жыве ў Канадзе.

Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжу. Скончыла лінгвістычнае аддзяленне Сарбонскага ўніверсітэту (1959).

У 1959-1965 гг. працавала ў беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, выкладала французскую мову ў Французскім інстытуце ў Мадрыдзе. З 1969 па 1996 гг. працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры федэральным урадзе Канады.

На працягу многіх гадоў Івонка Сурвілла была сярод лідараў беларускай грамады ў Канадзе. У 1974 г. была абраная старшынёю Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, у 1984-м – у склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і была яго кіраўніком да моманту абрання старшынёю Рады БНР.

Ад 1997 года і да сённяшняга дня – старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў