Дзень медычнага працаўніка быў заснаваны ў СССР у 1980-м годзе. Сёння яго ўсцяж адзначаюць у некаторых постсавецкіх краінах.
Працаўнікоў сістэмы аховы здароўя афіцыйна павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
«Дзякую за працу лекараў і навукоўцаў, правізараў і фармацэўтаў, фельчараў, медсясцёр і прадстаўнікоў малодшага медычнага персаналу – усіх, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве», – цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.
У віншаванні кіраўнік Беларусі заявіў, што «даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогіяў гарантаваныя ўсім грамадзянам нашай краіны».
У трэцюю нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць не толькі беларускія, але таксама армянскія, казахскія, малдаўскія, расейскія і ўкраінскія медыкі.
ДД