Сёння Дзень без аўта, кіроўцы могуць бясплатна ездзіць менскім грамадскім транспартам


22 верасня шмат якія краіны, як і Беларусь, адзначаюць Дзень без аўта.

Сёння ў сталіцы кіроўцы могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам – для гэтага ім дастаткова мець пры сабе пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўта. Пра гэта паведаміў Менгарвыканкам.

Раварыстаў, якія едуць на працу з 7:15 да 10:30 у трох месцах Менску будуць частаваць фруктамі: каля стэлы «Менск – горад-герой», каля ўваходу ў Батанічны сад (пр. Незалежнасці), на пр. Пушкіна (насупраць дому па адрасе вул. Арлоўская, 85).

У сувязі з правядзеннем акцыі 22 верасня з 6:00 да 24:00 на ўчастку вул. Леніна ад пр. Незалежнасці да вул Кірава зачыняецца рух у абодвух кірунках.

А 17:50 на пешаходнай зоне вуліцы Леніна распачнецца канцэрт з удзелам струннага квінтэта «Серенада», гуртоў «Parade of Planets», «Касіяпэя», «Uzari».

А 21:00 распачнецца роварны прабег ад вуліцы Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў