Суды «за Курапаты». Справу Ніны Багінскай адправілі на дапрацоўку, Паўлу Севярынцу далі 15 содняў


Актывістку адпусцілі, а справу адправілі на дапрацоўку. 73-гадовую Ніну Багінскую трымалі трое содняў у ІЧУ за выказванне нязгоды са зносам крыжоў у Курапатах.

Яна трымала галадоўку з 5 красавіка.

Паўлу Севярынцу прысудзілі да 15 содняў арышту: за дробнае хуліганства (5 содняў) і непадпарадкаванне міліцыі (10 содняў). У рапарце сведка, міліцыянт Удодаў, напісаў, што Севярынец «упіраўся нагамі ў зямлю».

Іншыя затрыманыя палітыкі і актывісты таксама знаходзіліся на Акрэсціна. Суда чакаюць Мікалай Статкевіч, Максім Вінярскі і Вольга Нікалайчык. Іх судзяць у судзе Маскоўскага раёну.

У прыватнасці пра дату суда паведаміла ў сваім Фэйсбуку жонка сустаршыні БХД Паўла Севярынца Вольга.

Паўла затрымалі яшчэ 5 красавіка ў Курапатах, таксама як Вольгу Нікалайчык і Ніну Багінскую.

Ніна Багінская. Фота – Belsat eu

Максіма Вінярскі за кратамі з 6 красавіка.

Мікалай Статкевіч затрыманы напярэдадні, 7 красавіка.

Hавiны
Каля сотні чалавек прынялі ўдзел у малебне ў Курапатах. Фотарэпартаж
2019.04.07 15:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў