Сёння будуць судзіць журналіста Кастуся Жукоўскага. Двойчы


Журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП) у выглядзе супрацы з «Белсатам». Сёння адбудзецца адразу два адміністратыўных працэсы ў двух розных гарадах.

На 10.45. Жукоўскага выклікалі ў суд Петрыкаўскага раёну, дзе адбудзецца разгляд ягонай адміністратыўнай справы па ч.2 арт.22.9. А палове чацвертай па іншым адміністратыўным пратаколе (але па тым жа артыкуле) Жукоўскага будуць судзіць у Жлобінскім раённым судзе.

Гомельскі журналіст стаўся абсалютным рэкардсменам па колькасці штрафаў за працу без акрэдытацыі. Толькі за апошнія тры гады яго штрафавалі 17 разоў на агульную суму, паводле сённяшняга курсу, больш за $ 6 тыс.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў