Сёння беларусы пабачаць найцікавейшую астранамічную з'яву лета


У ноч з 16 на 17 ліпеня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае месяцавае зацьменне. Яго максімальная ценявая фаза складзе 0,65 – то бок месяцавы дыск пагрузіцца ў зямны цень на 65% свайго дыяметру.

Гэта апошняе значнае зацьменне ва Усходняй Еўропе на бліжэйшыя шэсць гадоў.

Акрамя беларусаў зацьменне змогуць пабачыць жыхары Афрыкі, Аўстраліі і Інданезіі, а таксама насельнікі Паўднёвай Амерыкі, а таксама на большай частцы Расеі, акрамя паўночна-ўсходніх рэгіёнаў.

Для жыхароў Беларусі месяцавае зацьменне пачнецца 16 ліпеня з моманту ўзыходу Месяца з-пад паўднёва-ўсходняга гарызонту.

Месяц пачне ўваходзіць у зямны паўцень (вобласць прасторы, дзе Сонца выглядае часткова захіленым Зямлёй) а 18:44 (21:44 па Менску). Але гэтую фазу практычна немагчыма заўважыць няўзброеным вокам. А 20:02 (23:02) Месяц пачне ўваходзіць у цень Зямлі. У гэты момант можна будзе ўбачыць пацямненне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў