Сёння БАТЭ распачне выступ у групе Лігі Еўропы


Барысаўскі клуб на выездзе гуляе з чэмпіёнам Сербіі «Црвенай Звездай».

Матч пройдзе на бялградскім стадыёне «Райко Міціч», пачатак – а 19:00.

Учора, выказваючыся пра сённяшнюю гульню, галоўны трэнер беларускага клубу Аляксандр Ермаковіч заявіў, што «Црвена Звезда» сёлета паказвае «уражальны футбол».

Паводле лёсавання БАТЭ трапіў у групу «H» Лігі Еўропы. Акрамя чэмпіёнаў Беларусі ды Сербіі ў групу трапілі нямецкі «Кёльн» і ангельскі «Арсенал».

У мінулым годзе барысаўскі клуб не дайшоў да групавой стадыі еўракубкаў, а ў пазамінулым – гуляў у групе Лігі Чэмпіёнаў.

Наступны еўракубкавы матч пасля сённяшняй сустрэчы ў Бялградзе БАТЭ правядзе дома – 28 верасня супраць «Арсеналу».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў