Сёння БАТЭ гуляе з легендарным «Чэлсі»


«Жоўта-сінія» у матчы супраць ПАОК (Грэцыя)

У межах 3-га туру групавога раўнду Лігі Еўропы беларускі клуб згуляе з лонданскім «Чэлсі».

Гульня пройдзе на стадыёне «Стэмфард Брыдж», што ў брытанскай сталіцы, пачатак – а 22:00.

Барысаўскі клуб дабіраўся да туманнага Альбіёну з прыгодамі: пасля прызямлення ў аэрапорце «Гатвік» самалёт з беларускай дэлегацыяй адагналі ў дальні кут, пасля чаго збіўся ўвесь графік. Да патрэбнага тэрміналу давялося ехаць на шатле, затрымалася атрыманне багажу і праходжанне мытных працэдураў.

Напярэдадні галоўны трэнер барысаўцаў Аляксей Бага адказаў на пытанне, ці магчыма перамагчы «Чэлсі»:

«Лічу, што ў свеце няма нічога немагчымага, і гэта датычыць футболу. Вядома, мы разумеем, дз мы цяпер і супраць каго будзем гуляць. Тым не менш гэта ніяк не ўплывае на наш стан, на нашую падрыхтоўку».

БАТЭ выступае ў групе L. Становішча камандаў у групе пасля двух тураў: 1. Чэлсі – 6 пунктаў; 2. ПАОК (Грэцыя) – 3; 3. БАТЭ – 3; 4. МОЛ Відзі (Вугоршчына) – 0.

ФК «Чэлсі» быў заснаваны ў 1905 годзе ў заходнім Лондане. Клуб шэсць разоў выгульваў англійскую Прэм’ер-лігу. Па адным разе станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, двойчы браў Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА, адзін раз станавіўся ўладальнікам Суперкубка УЕФА.

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў «ВКонтакте» ФК БАТЭ

Глядзі таксама
Каментары