Сёння – апошні дзень збору подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг


За наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўжо сабралі 10 тысяч подпісаў. 19 кастрычніка – апошні дзень збору.

«Можна казаць аб 10 тысячах подпісаў. Лічба прыкладная пакуль, трэба яшчэ дакладна пералічыць, пераправерыць усё, але каля 10 тысяч мы сабралі. Подпісы мы перадамо ў Міністэрства культуры. Плюс накіруем электронны зварот аб наданні нацыянальнаму сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінкульт і ў Акадэмію навук», – сказаў «НН» Зміцер Дашкевіч.

Акцыя па зборы распачалася 19 верасня, у Дзень Сцяга (19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай).

Сёння таксама вядзецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ». Хто не мае тэхнічнай магчымасці паставіць фізічны подпіс, можна паставіць яго ў інтэрнэце.

Да канца дня падпісацца можна па наступных адрасах:

1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа – да 20:00.

2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзалу – да 20:00.

3. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» – да 22:00.

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дому быту – з да 20:00.

5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркету «Прастор» – з 17:00 да 21:00.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў