Сёння апошні дзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў


Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання завяршаецца ў Беларусі.

8 студзеня – апошні дзень, калі вылучэнец або яго прадстаўнік павінны падаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты мясцовага савета, паведамляе БелТА.

Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня. Затым стартуе перадвыбарная агітацыя, якая будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага пройдуць мясцовыя выбары.

Агулам будзе размеркавана больш за 18 тыс. мандатаў. Паводле дадзеных ЦВК на канец снежня, кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў у Беларусі вылучаны больш 7,7 тыс. чалавек.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў