Святаслаў Барановіч атрымаў тэрмін за тое, што бараніў анархістаў ад міліцыянтаў у цывільным. Стрым

ВІДЭА

Прысуд Святаславу Барановічу

Прысуд Святаславу Барановічу, які адбіваў анархістаў у ціхароў. Яму пагражае 4 гады зняволення. Стрым

Publié par «Белсат» sur lundi 12 mars 2018

Маскоўскі раёны суд Менску прызнаў Святаслава Барановіча вінаватым у «гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў» і прысудзіў да трох гадоў зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

16.08. Барановіча прысудзілі да 3 гадоў калоніі. Прысуд у залі сустрэлі крыкамі «Ганьба!».

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка назваў рашэнне суду палітычна матываваным. Мікола Статкевіч назваў прысуд ганебным і заклікаў прымаць удзел у акцыі пратэсту 25 сакавіка.

Publié par «Белсат» sur lundi 12 mars 2018

14.30. Мікола Статкевіч заявіў, што калі Барановіча прысудзяць да турэмнага зняволення, то 25 сакавіка марш у Менску будзе праходзіць у тым ліку пад лозунгамі яго вызвалення.

14.25. У апошнім слове Барановіч папрасіў суд змякчыць сваю пазіцыю і не караць турэмным зняволеннем. Вязень адзначыў, што не хацеў траўмаваць міліцыянта і наогул не ведаў, што меў справу з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

Суддзя заявіў, што прысуд будзе агучаны а 16-й.

14.15. Людзей сталі запускаць у залю суду. Прысутныя віталі Барановіча апладысментамі. Відэаздымку суд забараніў.

14.12. «Барановіч рабіў тое, што любы нармальны чалавек мусіць рабіць. Калі людзі бандыцкага выгляду кідаюцца на мірных дэманстрантаў, то трэба іх бараніць ад гвалту», – кажа Алесь Лагвінец.

Палітык мяркуе, што прысуд Барановічу ў любым выпадку будзе палітычным.

14.00. Падтрымаць Святаслава Барановічу ў суд прыйшлі палітыкі і актывісты. Мікола Статкевіч ўпэўнены, што Святаслаў Барановіч нічога кепскага не зрабіў – наадварот ён паводзіў сябе годна, бараніў слабейшых, як сапраўдны мужчына.

Павел Севярынец адзначыў, што грамадства мусіць праявіць салідарнасць з Барановічам. А паводзіны міліцыянтаў у цывільным 15 сакавіка 2017 года назваў звычайным «бандытызмам».

***

Летась 15-га сакавіка Святаслаў Барановіч бараніў прадстаўнікоў анархісцкага руху ад ціхароў, якія напалі на маладзёнаў у тралейбусе на плошчы Бангалор пасля акцы недармаедаў. Пры гэтым, як распавядае сам Барановіч, ён нанёс некалькі ўдараў па невядомых асобах у чорным без апазнавальных знакаў.

Абвінавачанне сцвярджае, што Барановіч некалькімі ўдарамі паваліў супрацоўніка АМАПу Арцёма Паўлава. Хоць інцыдэнт меў месца ў сакавіку, Барановіча затрымалі толькі ў кастрычніку. Пачаткова на яго завялі справу за «хуліганства», аднак пазней яе перакваліфікавалі на іншы артыкул – «гвалт у дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў».

Па тэме:

Брутальныя затрыманні ў грамадскім транспарце пасля «маршу недармаедаў» у Менску

Паводле артыкулу 364 Крымінальнага Кодэксу РБ Святаславу пагражае арышт на тэрмін да трох месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Паводле звесткак праваабаронцаў з папярэдняга судовага паседжання па гэтай справе, абвінавачаны сваю віну прызнаў. Аднак, падкрэсліў, што не ведаў пацярпелага раней і гэта не была асабістая помста. Паўлаў заявіў суду, што не мае прэтэнзіяў да Барановіча, у тым ліку маральных.

Барановіча не першы раз прыцягваюць да адказнасці за грамадскую актыўнасць. Раней за ўдзел у Плошчы-2010 яго асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».

 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары