Сёння – адкрыты суд над Андрэем Бандарэнкам


Паседжанне пройдзе ў судзе Ленінскага раёну, пачатак а 10:00. Тэрмін зняволення былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» паводле папярэдняга абвінавачвання ў хуліганстве сканчаецца 31 сакавіка 2017 года.

Цяпер яму пагражае да двух гадоў турмы паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць суддзя Мазураў у адкрытым працэсе.

На суд у Магілёў прыехалі праваабаронцы, палітыкі, журналісты, у тым ліку Мікола Статкевіч з жонкай, праваабаронцы Таццяна Равяка і Павел Сапелка, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. Прысутнічае таксама і бацька падсуднага Валерый Бандарэнка.

Праваабаронца «Вясны» Таццяна Равяка, якая назірае за ходам судовага працэсу, паведаміла, што ў судзе адвешчаны перапынак па хадайніцтву Бандарэнкі. Ён прасіў суд даць час для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы і перамовамі з адвакатам для каадрынацыі абароны. Андрэй Бандарэнка заявіў, што падчас следства на яго аказваўся ціск і фактычна не было магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Андрэй Бандарэнка, фота ПЦ «Вясна»

Падставай для крымінальнага пераследу Бандарэнкі сталі шматлікія парушэнні правілаў рэжыму ўтрымання і факты непадпарадкавання, якія нібыта мелі месца. Справу распачаў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэту па ініцыятыве адміністрацыі турмы.

Адміністрацыя турмы №4 г. Магілёва, у якой адбывае пакаранне Бандарэнка, кантралюе кожнае ягонае дзеянне з мэтай накладання чарговага спагнання, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі, ствараюцца праблемы з ліставаннем. У студзені ён быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання з роднымі, яго другі раз паставілі на прафілактычны ўлік.

Чытайце таксама:

ДР belsat.eu

Стужка навінаў