Інаўгурацыя Пуціна. Онлайн

ВІДЭА



А 12:00 Пуцін у чацвёрты раз у сваёй палітычнай кар’еры прынёс прысягу прэзідэнта Расеі, паклаўшы руку на Канстытуцыю. Цырымонія ўступлення на пасаду прайшла ў Андрэеўскім зале Вялікага Крамлёўскага палацу.

Інаўгурацыі прэзідэнта Расеі працягнецца каля гадзіны. Паводле закону цырымонія праходзіць у дзень заканчэння паўнамоцтваў яго папярэдніка. З 2000 года гэты дзень – 7 траўня.

У ёй паўдзельнічала вялікая колькасць гасцей. Запрашэнні атрымалі прыкладна пяць тысяч чалавек. Між іншым, запрашэнні даслалі Аляксандру Лукашэнку ды шэрагу іншых калегаў Пуціна. Аднак яны не прыехалі. У 2012 годзе Лукашэнка, Януковіч і Назарбаеў на цырымоніі таксама не з’явіліся, абмежаваўшыся віншавальнымі тэлеграмамі.

5 траўня напярэдадні перадачы Пуціну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ў Расеі прайшлі пратэсты, якія скончыліся масавымі затрыманнямі.

Дзейсны гаспадар Крамля кіруе Расеяй у розных амплуа ўжо на працягу 18-ці гадоў. Наперадзе – чарговыя шэсць.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары