Цэнтралізаванае тэставанне па пяці замежных мовах плануюць прайсці 32 тысячы абітурыентаў.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Здаваць ангельскую збіраюцца 27 554 асобаў, нямецкую – 3 350, французскую – 818, іспанскую – 222, кітайскую – 37.
«Лідарам сярод замежных моваў, выбраных абітурыентамі для праходжання ЦТ, як і ў мінулыя гады, застаецца ангельская. Самая новая з гэтай лінейкі дысцыплінаў – кітайская мова – захоўвае сваю папулярнасць прыкладна на ўзроўні мінулага года. У 2017 годзе яе здавалі 42 абітурыенты», – адзначыў Юрый Міксюк.
Іспыты пачнуцца адначасова аб 11:00.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА