Сёмы раз за бягучы год павялічваюцца кошты на паліва


З 16 лютага аўтамабільнае паліва на АЗС чарговы, сёмы раз за бягучы год, стане даражэй на адну капейку, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахім».

З 16 лютага кошты на аўтамабільнае паліва вырастуць на адну капейку. Ужо з нядзелі кошт бензіну АІ-92 складзе Br 1,71, АІ-95 – Br 1,81, АІ-98 – Br 2,03, а дызельнае паліва – Br 1,81.

У канцэрне тлумачаць, што чарговы рост коштаў ізноў абумоўлены зніжэннем курсу нацыянальнай валюты.

Летась паліва ў Беларусі даражэла 28 разоў, пазалетась – 27 разоў. Кошты павялічваліся на адну капейку.

Hавiны
«Белнафтахім» будзе і надалей павышаць кошты на паліва
2020.02.11 10:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў