Сёлетнюю ўступную кампанію будзе кантраляваць віцэ-прэм'ер


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2019 годзе». Дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы.

У склад камісіі ўключаны члены Ураду, Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і працаўнікі кантралюючых органаў, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны. Старшынём камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Камісія заклікана забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, іншых формаў уступных іспытаў, прадстаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У ліку яе абавязкаў – прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, ажыццяўленне прыёму грамадзянаў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забеспячэнне асвятлення працы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

Hавiны
Выпускныя экзамены ў школе могуць спалучыць з ЦТ
2019.02.06 11:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў