Сёлетні топ-200 уплывовых і паспяховых бізнесоўцаў абнавіўся больш чым на чвэрць


Другі год запар асноўны ўладальнік кампаніяў «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт» узначальвае Топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі, які штогод складае онлайн-партал «Ежедневник». 22 траўня, пры падтрымцы Банку Дабрабыт «Ежедневник» прадставіў абноўленую версію праекту.

Лідар у спісе Аляксандр Машэнскі, які ў мінулым годзе стаў хэдлайнерам самых значных M & A-угодаў на беларускім рынку. Берасцеец «адзначыўся» адразу ў двух яго сегментах – у малакаперапрацоўчай і раздробным гандлі.

Аляксандр Машэнскі. Фота – probusiness.by

Цягам 2018 года Аляксандр Машэнскі атрымаў кантроль над двума буйнымі дзяржаўнымі малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі – у Бярозе і Оршы. Наступнай яго мэтай з’яўляецца Баранавіцкі малочны камбінат, акцыі якога бізнесмен набывае ў сёлета.

Другое і трэцяе месцы ў абноўленым рэйтынгу занялі Аркадзь Добкін і Віктар Кіслы, у топ-10 упершыню ўвайшоў Віктар Пракапеня. У цэлым колькасць прадстаўнікоў IT-сектара і інвестараў у яго вырасла.

Саід Гуцэрыеў і Віктар Пракапеня. Фота прэс-службы VP Capital

Рост па сегменту ў асноўным забяспечылі Дзмітрый Шэленгоўскі і Аляксандр Мінец, фігурантка спісу Forbes у катэгорыі «Лепшых тэхналагічных прадпрымальніц Еўропы» Любоў Пашкоўская, яе партнёры і іншыя маладыя бізнесоўцы.

«Маладыя львы» у бізнесе

Нельга не заўважыць рыўка «маладых львоў», да якіх адносяць Аляксея Алексіна і Аляксандра Зайцава. Аляксей Алексін вядомы даўно і толькі ўмацаваў пазіцыі, паколькі стаў галоўным бенефіцыярам згодна некаторых указаў кіраўніка краіны (па тытуню і мытным сэрвісе). Аляксандр Зайцаў за вельмі кароткі тэрмін стварыў кангламерат, у якіх уваходзяць актывы ў лагістыцы, угнаеннях і гарнаруднай галіне, спорце і нават у вытворчасці ўзбраення. Яго кампаніі – адныя з галоўных правадыроў інтарэсаў Беларусі на афрыканскім кантыненце.

Рэйтынг пашырыўся таксама за кошт некалькіх новых прозвішчаў бізнесоўцаў, якія маюць пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, але ў асноўным працуюць на суседніх рынках – у Расеі і Украіне. Па прозвішчах у цэлым новы топ-200 абнавіўся больш чым на чвэрць.

Рада развіцця прадпрымальніцтва засталася без Раманчука і бізнес-саюзаў, але з алігархамі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары