У 2019 годзе ў беларускім войску зафіксавалі тры суіцыды. Пра гэта падчас наўпроставага эфіру 8 кастрычніка распавёў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
Як паведамляецца, суіцыды ўчынілі вайскоўцы-кантрактнікі. Усе выпадкі былі абумоўленыя выключна асабістымі перажываннямі і не былі звязаныя з вайсковай службай, падкрэсліў Макараў.
«На сёння загінуць ва ўзброеных сілах верагоднасць у некалькі разоў меншая, чым па-за войскам», – адзначыў ён.
Для параўнання прадстаўнік Мінабароны заявіў, што ў 1995 годзе ў беларускім войску было 42 самагубствы. Зараз такіх выпадкаў пракладна тры-чатыры на год.
МГ belsat.eu