Сёлета ў Беларусі правядуць амністыю


Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся са старшынём Вярхоўнага Суда. Кіраўнік краіны даручыў Валянціну Сукалу распрацаваць законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандр Лукашэнка і Валянцін Сукала таксама абмеркавалі хуткае адкрыццё новага будынку Вярхоўнага Суда. Яго пабудавалі насупраць прэзідэнцкага палацу на вуліцы Арлоўскай. На будоўлю былі выдаткаваныя значныя сродкі.

Новы будынак Вярхоўнага Суда. Фота Мая Кохна, TUT.BY

«Вы мне маеце сказаць, калі мы адкрыем наш будынак Вярхоўнага Суда, запросім суддзяў. Да гэтага працоўнага моманту трэба прымеркаваць і сустрэчу прэзідэнта з судзейскім корпусам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Будынак суда маюць афіцыйна адкрыць сёлета ў красавіку.

ГЛ, belsat.eu

Стужка навінаў