Сёлета працаваць за мяжу з’ехалі на 25 % больш беларусаў


Колькасць беларусаў, якія едуць працаваць у іншыя краіны, сёлета павялічылася амаль на 25 адсоткаў. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«Трэнды міграцыйнай актыўнасці беларусаў, асабліва ў галіне працоўнай міграцыі, з кожным годам толькі павялічваюцца. Мы ў рамках афіцыйнай статыстыкі будзем канстатаваць па выніках года павелічэнне практычна на 25 адсоткаў колькасці грамадзянаў Беларусі, якія выязджаюць за мяжу», – распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле ягоных словаў, многія едуць у краіны ЕЗ, у першую чаргу Польшчу. Акрамя таго, беларусы з’язджаюць працаваць у РФ і некаторыя іншыя краіны.

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў ЕЗ у 2017 годзе

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Глядзі таксама
Каментары