Сёлета менскія курыльшчыкі атрымалі штрафаў амаль на $3000


За паленне ў забароненых месцах сёлета ў Менску аштрафавалі больш за 1600 чалавек. Кожны чацвёрты – няпоўнагадовы.

Такую статыстыку паведамляе агенцтва «Менск-навіны» са спасылкай на старэйшага інспектара ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Папкоў.

Агульна сума штрафаў перавысіла 41 млн рублёў ($ 2 821) – у сярэднім па 25,6 тыс. рублёў на кожнага парушальніка.

У гэтым годзе ў Менску штрафы за паленне атрымалі больш за 1600 чалавек. Кожны чацвёрты аштрафаваны курыльшчык – няпоўнагадовы. Для параўнання: за ўвесь мінулы год аштрафавалі 2823 чалавекі.

Штраф за паленне ў грамадскіх месцах забароненае згодна з Дэкрэтам кіраўніка краіны № 28, па арт. 17.9 КаАП складае ад 0,2 да 4 базавых велічыняў – ад 36 да 720 тыс. рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў