Сыну расейскага алігарха за наркотыкі пагражае тэрмін і канфіскацыя дарагога аўто


У судзе Маскоўскага раёну Берасця працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага грамадзяніна Расеі Аляксандра Шарыга, які абвінавачваецца ў захоўванні і перавозцы наркотыкаў праз мяжу.

10 красавіка ў судзе адбыліся спрэчкі, піша TUT.BY. Абвінавачванне лічыць віну маладога чалавека даказанай, пракурор папрасіў суд прызначыць яму 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Акрамя таго, пракуратура запрасіла прымяніць да абвінавачанага спецканфіскацыю аўтамабіля Mercedes AMG CLA 45 як сродка здзяйснення злачынства.

Аляксандр Шарыга абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: незаконныя без мэты збыту захоўванне і перавозка наркатычных сродкаў (ч. 1 арт. 328), а таксама перамяшчэнне наркотыкаў праз дзяржаўную мяжу (ч. 1 арт. 328-1).

У судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.

Прысуд абвесцяць 11 красавіка.

Hавiны
На польска-беларускай мяжы арыштавалі сына расейскага мільянера
2019.01.10 16:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў