Сын за бацьку: Гайдукевіч-малодшы ўзначаліў ліберал-дэмакратаў


Алег Гайдукевіч

На з’ездзе Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў Менску 21 верасня быў абраны яе новы кіраўнік. Пра гэта паведамілі ў ЛДП.

Новым старшынёй стаў сын папярэдняга кіраўніка партыі Алег Гайдукевіч, а ягоны бацька – Сяргей Гайдукевіч – быў абраны ганаровым старшынём Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Hавiны
Экс-памочнік сенатара Гайдукевіча асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі
2019.05.27 17:03

ЛДП таксама вылучыла 110 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ва ўсе выбарчыя акругі краіны ды зацвердзіла абноўленую праграму партыі.

Ліберальна-дэмакратычная партыя была заснаваная ў 1994 годзе на падставе беларускага аддзялення адпаведнай партыі ў СССР, якой кіраваў Уладзімір Жырыноўскі. Ад моманту заснавання партыяй кіраваў Сяргей Гадукевіч. У 2004-2008 гадах ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, а з 2016 года з’яўляецца чальцом Савету Рэспублікі. Тройчы быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Аб’ектыў
Гайдукевіч выступіў за бчб-сцяг і Пагоню. Што гэта было?
2017.06.14 22:06

Ягоны сын да 2012 года ўзначальваў Фрунзенскі РАУС, а затым, пакінуўшы міліцэйскую службу, стаў намеснікам свайго бацькі ў ЛДП. Вольга Карач абвінавачвала яго ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў падчас затрымання апазіцыйных актывістаў.

На сайце WikiLeaks публікаваліся дакументы, у якіх заяўлялася, што сям’я Гайдукевічаў магла быць датычная да адмывання грошаў Віктара Лукашэнкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў