Сын Віктара Цоя выпусціў сінгл з дэбютнага альбому


Трэк «Шепот» у выкананні Аляксандра Цоя зʼявіўся на афіцыйным youtube-канале музычнага праекту «Роинин».

Выхад дэбютнага міні-альбому «Опора» запланаваны на 3 верасня.

Раней сын Віктара Цоя займаўся афармленнем канцэртных шоу ды тэлевізійных праграмаў.

Вядомы расейскі музыка Віктар Цой загінуў ў 1990 годзе ў аўтакатастрофе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў