Сын скандальнага генпракурора РФ працуе ў Беларусі і сябруе з Віктарам Лукашэнка


Прэзідэнт Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (МКПП) Арцём Чайка прызначаны намеснікам старшыні эканамічнай рады пры амбасадары Расеі ў Беларусі. Адметна, што Арцём Чайка – сын расейскага генпракурора.

Адкрываючы паседжанне рады, спецыяльны прадстаўнік Уладзіміра Пуціна па развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы з Рэспублікай Беларусь і надзвычайны і паўнамоцны Пасол РФ у РБ Міхаіл Бабіч падкрэсліў важнасць развіцця двухбаковых адносінаў паміж краінамі, неабходнасць больш глыбокай інтэграцыі нацыянальных гаспадарак і кааперацыйных сувязяў бізнесу, сумеснай рэалізацыі праектаў па выхаду на рынкі трэціх краінаў, выкарыстоўваючы існы высокі навуковы, тэхнічны, тэхналагічны і кадравы патэнцыял.

У гэтым кантэксце цікавая фігура новага намесніка старшыні рады Арцёма Чайкі, піша TUT.BY. Гэта сын генпракурора Расеі і вядомы прадпрымальнік. Яму прыпісваюць актывы ў прамысловасці, аб’екты камерцыйнай нерухомасці. Вядома, што як мінімум два разы на год ён прымае ўдзел у буйных злётах байкераў у Менску. Арцём Чайка ўзначальвае клуб H.O.G. Iron Birds, які зʼяўляецца адным з арганізатараў адкрыцця і закрыцця мотасезону ў беларускай сталіцы. Ён падтрымлівае сяброўскія адносіны з сынам кіраўніка Беларусі Віктарам Лукашэнка, які таксама захапляецца матацыкламі.

«У Iron Birds пяцігадовая гісторыя мотаклуба, ля вытокаў якога стаяла дружба паміж брацкімі народамі Расеі і Беларусі. Ідэйнымі натхняльнікамі руху сталі Арцём Юрʼевіч Чайка і Віктар Аляксандравіч Лукашэнка», – адзначае topgearrussia.ru.

Характэрна, што нядаўна Арцём Чайка быў узнагароджаны знакам «За садзейнічанне» МУС Беларусі.

Hавiны
Спецпрадстаўнік Пуціна ў Беларусі прэзентаваў новую эканамічную раду
2018.12.18 16:23

СК, belsat.eu

Стужка навінаў