«Газпром нафта» збіраецца стварыць пасаду намесніка гендырэктара па развіццю шэльфавых праектаў, якую зойме Андрэй Патрушаў – малодшы сын экс-кіраўніка ФСБ, а цяпер кіраўніка Савета бяспекі Расеі Мікалая Патрушава.
Сын сілавіка працуе ў нафтавай галіне з 2006 г. У траўні 2007 г. кіраўнік Расеі ўручыў яму ордэн «за працоўныя поспехі і шматгадовую працу», перадаюць vedomosti.ru.
Напрыканцы студзеня 2015 г. медалём «за шматгадовую працу» быў узнагароджаны і сын кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына – Іван, ён, як і Андрэй Патрушаў, займае кіроўную пасаду ў дэпартаменце шэльфавых праектаў.
ЮВ, belsat.eu