Сын да смерці збіў кулакамі бацьку, бо той перашкаджаў яму спаць


Інцыдэнт здарыўся 22 лістапада ў Берасці. Уначы сын (36-гадовы працаўнік аднаго з прадпрыемстваў гораду) накінуўся на бацьку і пачаў моцна збіваць.

Пенсіянер ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

У ходзе следства высветлілася, што 68-гадовы мужчына гучна размаўляў, калі сын лёг спаць, чым яму «перашкодзіў».

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за забойства. Яго заключылі пад варту.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў