«Сыдзіце мірна» #немойпрэзідэнт


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Belsat.eu чакае вашыя гісторыі пад хештегом #немойпрэзідэнт #мойпрезидент.

Той, хто пастаянна хлусіць народу з экрана ТБ, фанатычна запалохвае мірны народ Беларусі, пагражаючы зямлянкамі, расстрэламі, збіццём, турмой, прымушае людзей у пагонах парушаць прысягу на вернасць народу, блытае і падмяняе паняцці ўлады, узводзіць межы вакол уласнай дзяржавы, сваімі двудушнымі і хамскімі паводзінамі адварочвае ад беларусаў усё прагрэсіўнае чалавецтва свету, ладзіць у краіне, якой кіруе 26 гадоў, тэатр аднаго актора, падтрымлівае смяротнае пакаранне, усталяваў манархію і аднавіў прыгоннае права, аддае загады і аднаасобна вырашае сядзець у турме ці памерці грамадзяніну з палітычных матываў і г.д. – #немыпрэзідэнт.

АРЛ! Сыдзіце мірна, вас народ Рэспублікі Беларусь больш не жадае бачыць у руля квітнеючай і мірнай Беларусі.

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае моц флэш-моб пад гэштэгам #немойпрэзідэнт. Мы прапануем вам дасылаць вашыя гісторыі нам. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна пазначыць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад гэштэгамі #немойпрэзідэнт альбо #мойпрэзідэнт. Чаму Лукашэнка ваш альбо не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце ці праз прыватныя паведамленні да «Белсата» у любых сацыяльных сетках.

Іншыя гісторыі:

belsat.eu

Стужка навінаў