Сярод турыстаў, на якіх напалі баевікі ў Тунісе, было двое грамадзянаў Беларусі


«Цесны кантакт з кампетэнтнымі італьянскімі органамі дазволіў амбасадзе Беларусі ў Італіі ўсталяваць наяўнасць двух грамадзянаў Беларусі сярод турыстаў круізнага лайнера MSC Splendida, пасажыры якога напярэдадні сышлі на бераг у Тунісе, каб наведаць музей «Бардо». Па інфармацыі амбасады, беларускія турысты не пацярпелі. Яны вярнуліся на борт судна, якое ўжо пакінула Туніс у напрамку Барселоны», – паведамілі ў МЗС, піша Белта.

У выніку нападу загінула 23 асобы, 20 з іх – замежнікі, грамадзяне Польшчы, Брытаніі, Італіі, Расеі, Японіі, Францыі, Калумбіі, Іспаніі і Аўстраліі. Раненні атрымалі звыш 40 чалавек.

Адказнасць за тэрарыстычны напад узялі на сябе чальцы «Ісламскай дзяржавы». Паліцыя затрымала дзевяць падазраваных, а таксама сямейнікаў аднаго са злачынцаў.

Цяпер улады Тунісу вырашылі ўзмацніць сілы бяспекі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў