Сярод палітвязняў, якія сустракаліся з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, быў Сяргей Ціханоўскі


Сярод палітвязняў, якія сустракаліся з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, быў Сяргей Ціханоўскі. Гэтую інфармацыю «Эхо Москвы» распавёў адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі.

«Я ўбачыў сёння Віталя – яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню. Яны правялі пяць гадзінаў – размаўлялі аб будучыні Беларусі, пратэстах і канстытуцыйнай рэформе», – распавёў Гашынскі.

10 кастрычніка ў СІЗА Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі. Сустрэча працягвалася амаль пяць гадзінаў.

Абмяркоўвалі магчымасць спынення пратэстаў і далучэнне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці да работы над новай Канстытуцыяй. Пасля прыняцця новай Канстытуцыі ўлады абяцаюць, што будуць праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ Сяргей Ціханоўскі ўпершыню за 4 месяцы патэлефанаваў Святлане Ціханоўскай.

«Круглы стол» у СІЗА КДБ.
Фота: тэлеграм-канал «Пул первого».

У размове прымалі ўдзел мінімум 12 асобаў, у тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты краіны Віктар Бабарыка, яго сын Эдуард Бабарыка, арыштаваны паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, член прэзідыума каардынацыйнага савета, юрыстка Лілія Уласава.

11 кастрычніка пад хатні арышт адпусцілі ўдзельнікаў сустрэчы ў СІЗА КДБ – Юрыя Васкрасенскага, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Віктара Бабарыку і дырэктара IT кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча. Меру стрымання ім змянілі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

AA belsat.eu

Стужка навінаў