Сярод гарадзенскіх хакеістаў больш за 20 інфікаваных на каронавірус


Хакеісты “Нёмана” і “Нёман-2”.
Фота: hcneman.by

Успышка каронавіруса зафіксавана ў гарадзенскім хакейным клубе «Нёман». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA Live.

Паводле звестак блогера, першымі станоўчыя тэсты на COVID-19 атрымалі па вяртанні ў Фінляндыю легіянеры Валтэры Хіетанен, Ёонас Хуры, Самі Екунен і Тыма Хільтунен, аналізы у якіх ўзялі яшчэ 13 красавіка ў аэрапорце Хельсінкі.

Пазней каронавірус выявілі і ў гульцоў асноўнай каманды – нападаючага Мікіты Бастрыкіна ды галкіпера Віктара Майсеенкі.

А сярод гульцоў фармклубу «Нёман-2» і юніёрскага складу апынулася адразу 17 інфікаваных. Папярэдне маладых хакеістаў збіраюцца ізаляваць на базе адпачынку «Світанак».

Абноўлена
У гульца хакейнай каманды Лукашэнкі знайшлі каронавірус
2020.04.21 13:22

21 красавіка таксама стала вядома, што каронавірус знайшлі ў гульца хакейнай каманды Аляксандра ЛукашэнкіДзмітрыя Мялешкі.

Але прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант заявіла, што ён добра сябе адчувае і не збіраецца пераходзіць у рэжым самаізаляцыі.

Hавiны
Наталля Эйсмант пра здароўе Лукашэнкі: «Не дачакаецеся!»
2020.04.21 17:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў