Сярод фіналістаў Еўрабачання – Расея, Арменія ды Азербайджан


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”187651″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]А таксама Нідэрланды, Аўстрыя, Вугоршчына, Харватыя, Чэхія ды Кіпр. У Стакгольме завяршыўся першы паўфінал песеннага конкурсу.

Першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2016» скончыўся ў шведскай сталіцы а 00:05 паводле беларускага часу.

Паглядзець яе можна тут.

Расеец Сяргей Лазараў з песняй «You Are The Only One» – галоўны, на думку букмекераў, прэтэндэнт на сёлетнюю перамогу. Галоўную канкурэнцыю Лазараву складае ўкраінская выканаўца Джамала, якая падымаецца на сцэну ў другім паўфінале 12 мая, калі ў Стакгольме выступіць і прадстаўнік Беларусі IVAN.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/-13I_VF5d4k”][vc_column_text]На думку букмекераў, пасля піяр-кампаніі Ivan падняўся ў прагнозах да 31-га месца, але гэтая пазіцыя не дазваляе яму трапіць у фінальны топ-26.

Ўсяго з двух паўфіналаў пройдуць далей па дзесяць краін. У фінале яны далучацца да краін «вялікай пяцёркі» – Вялікай Брытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, а таксама гаспадыні гэтага года – Швецыі.

У студзені арганізатары конкурсу абвясцілі аб найбуйнейшых за 40 гадоў зменах у механізме фінальнага галасавання. Калі ў мінулыя гады вынікі галасавання прафесійнага журы і гледачоў выглядалі ў выглядзе камбінаванага выніку, то ад сёлета ў фінале конкурсу члены журы і тэлегледачы будуць самастойна выстаўляць ад 1 да 12 балаў за ўпадабанага ўдзельніка.

Пасля глядацкага галасавання па тэлефоне, СМС або з дапамогай адмысловай аплікацыі кожны нацыянальны прадстаўнік адной з 43 краінаў-удзельніцаў «Еўрабачання» назаве балы, выстаўленыя членамі журы. Пасля да гэтых вынікаў дададуцца балы, якія паставілі гледачы.

Фінал 61-га міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» пройдзе 14 траўня.

ДД, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў