Сярод банкрутаў – горадаўтваральныя прадпрыемствы


Агульная колькасць справаў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), што знаходзяцца ў вытворчасці эканамічных судоў па стане на першага снежня бягучага году склала 2217. А 90 адсоткаў ад агульнай колькасці справаў – банкруцтвы прыватных кампаніяў.

Паводле справаздачы Вярхоўнага суда, у вытворчасці эканамічных судоў краіны налічвацца 197 справаў аб банкруцтве арганізацыяў, якія маюць істотнае значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны. Гэта ў асноўным дзяржаўныя арганізацыі, якія лічацца горадаўтваральнымі і бюджэтаўтваральнымі.

Апошнімі такімі справамі з’яўляюцца пачатак вытворчасці па банкруцтве ў дачыненні да ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», «Магілёўвоблпраектрамбуд», ААТ «Лідарамбуд №4», КУСП «Сцяпанавіч».

З 2217 банкрутаў у краіне налічваецца 88 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Эканаміст: Без расейскіх субсідыяў – мы банкрут!

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары