Сяргея Ціханоўскага аштрафавалі за парушэнне правілаў дарожнага руху


Блогер Сяргей Ціханоўскі, які ўжо амаль два месяцы знаходзіцца за кратамі, пакараны штрафам за парушэнне правілаў дарожнага руху. Пра гэта паведамляе TUT.by.

ДАІ абвінаваціла палітвязня ў тым, што ён 27 траўня ў Магілёве нібыта выйшаў на праезную частку. За гэта на яго быў складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху».

Разгляд справы перанеслі ў СІЗА на Валадарскага. Паводле адвакатаў, Сяргея аштрафавалі на 3 базавыя велічыні – 81 рубель.

«Будзем абскарджваць, – удакладніла адвакатка Наталля Мацкевіч і распавяла, што пры разглядзе справы быў Сяргей Ціханоўскі, адвакаты і супрацоўнікі ДАІ. – Сяргей трымаецца бадзёра, перадаў жонцы словы падтрымкі».

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Адная з прысутных на пікеце жанчын стала патрабаваць ад Сяргея Ціханоўскага, каб ён адказаў на яе пытанні, блогер у сваю чаргу адмаўляўся адказваць і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта, як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. Ціханоўскага і яшчэ каля 10 чалавек затрымалі. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа. Ціханоўскаму інкрымінуюць «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «перашкоду выбарам» (арт. 191 КК). Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Hавiны
Сяргею Ціханоўскаму далі чарговыя «содні»
2020.07.23 19:59

З таго часу як Сяргей Ціханоўскі быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы, яго ўжо двойчы каралі адміністратыўнымі арыштамі тэрмінам на 15 содняў кожны.

Hавiны
Што вядома пра фігурантаў «справы 14 ліпеня» і ці прызнаюць іх палітвязнямі?
2020.07.25 12:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў