Сяргей Ціханоўскі распавёў у лісце падрабязнасці сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА


Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст, у якім распавёў пра ўмовы свайго ўтрымання ў Жодзінскай турме і пра ўражанні ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Ліст атрымаў журналіст TUT.BY.

Ліст, напісаны Сяргеем Ціханоўскім 24 снежня, адрасат атрымаў 6 студзеня.

«Што датычыць маіх умоваў утрымання, то яны агулам добрыя. У Жодзіне не здзекуюцца так, як на Валадарцы, і пакуль яшчэ не саджалі ў карцар. Амаль 5 месяцаў я сяджу ў камеры адзін, гляджу БТ, ОНТ, СТВ, але да 18.00, бо пазней забараняе рэжым. Астатняе – як у іншых зняволеных», – распавядае блогер.

Ціханоўскі напісаў пра свае ўражанні ад сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў СІЗА КДБ у кастрычніку мінулага года.

«Вы нават не можаце сабе ўявіць, на што ён здольны. Ён асабіста камандуе па выходных затрыманнямі на пратэстах. Ён нават праслухоўвае мае размовы з адвакатам у СІЗА, парушаючы адвакацкую таямніцу. Ён тройчы назваў мяне будучым прэзідэнтам і пры гэтым глядзеў на Віктара Бабарыку, каб уплываць на яго і ўнесці раскол. Ён адкрыта сказаў, што палітыка – брудная справа, што, ідучы ў палітыку, вы павінныя былі быць гатовыя, што вам могуць падкінуць грошы, зладзіць правакацыю, як у Горадні, ці пасадзіць у турму. Ён адкрыта сказаў, што ў ягонай волі, сядзець нам ці не. Што тыя, хто будзе «супрацоўнічаць», выйдуць. Сказаў, што двое выйдуць ужо заўтра. Ён сказаў, што хацеў выпусціць мяне пасля выбараў і выкінуць з Святланай за мяжу, але, праслухаўшы маю гутарку з адвакатам у СІЗА, дзе я казаў пра тое, што нельга дараваць і абавязкова трэба прыцягнуць да адказу сям’ю дыктатара, «дэпутатаў» і прыкарытнікаў, ён пасадзіў мяне ў карцар.

Ніякіх перамоваў ён ні з кім весці ніколі не будзе. Улада – гарантыя яго бяспекі. А закона ў краіне няма, ёсць толькі яго воля. І, як ён сказаў, ён будзе абараняць яе ўсімі даступнымі яму сродкамі. І самае смешнае, што так было заўсёды. Але не было так масава, бо не было такіх масавых пратэстаў. Ён не спыніцца ні перад чым, нават не сумнявайцеся», – піша Сяргей Ціханоўскі.

Аб’ектыў
«BYPOL» пра палітычную замову на Ціханоўскага
2020.12.29 21:53
  • 29 траўня ў Горадні падчас пікету для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую прысутная на пікеце жанчына стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на ейныя пытанні і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў, Ціханоўскага затрымалі.
  • На наступны дзень МУС заявіла, што распачало крымінальную справу аб гвалце ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў. Фігурнты справы – 17 чалавек, у тым ліку блогеры, 15 з якіх прызнаныя палітвязнямі.
Hавiны
У Беларусі распачаўся першы суд у «справе Ціханоўскага»
2021.01.12 16:22

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў