Сяргею Ціханоўскаму далі чарговыя «содні»


У Магілёве прайшоў суд над блогерам і палітвязням Сяргеем Ціханоўскім. Суддзя Алена Літвінава прызначыла яму 15 содняў адміністратыўнага арышту паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе TUT.by

Ціханоўскага асудзілі за пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, які прайшоў у Магілёве 27 траўня, пры тым што гэтае мерапрыемства было легальным.

Паседжанне ў памяшкання абласнога суду праходзіла па відэасувязі – сам Сяргей ужо амаль два месяцы знаходзіцца ў СІЗА па крымінальнай справе. Яму інкрымінуюць «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «перашкоду выбарам» (арт. 191 КК).

Hавiны
«Сядзеш, с*ка, на 15 содняў». Мянчанка пайшла паглядзець на фантаны, а аказалася ў аўтазаку
2020.07.18 10:00

На відэа было бачна, што ён моцна схуднеў, але голас быў бадзёры. Падтрымаць палітвязня прыйшлі каля 30 чалавек, усе ахвотныя не змясцілі ў судовую залу.

Сваю віну Ціханоўскі не прызнаў і хадайнічаў аб пераносе суду, бо «нават не ведаў, што будзе суд». Паводле Сяргея, яго не папярэдзілі, што адбудзецца чарговы працэс. Ён таксама заявіў пра маральны ціск на яго ў СІЗА. Суддзя хадайніцтва адхіліла. Ціханоўскаму таксама не дазволілі папярэдне азнаёміцца з матэрыяламі адміністратыўнай справы.

Супраць блогера сведчылі інспектар ДПС Арцём Рэдзькін і інспектар прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксандр Тамашоў. Яны сцвярджалі, што Ціханоўскі выкрыкваў лозунгі «Жыве Беларусь» і «Стоп таракан», а таксама «перадаваў тэпаць, з якім людзі фатаграфаваліся». Тым часам некаторыя людзі ў зале крыкнулі «Сяргей, мы з табой!» і пакінулі паседжанне па просьбе суддзі.

У выніку Ціханоўскі атрымаў чарговыя 15 содняў арышту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў