Сяргей Румас заявіў, што пад Еўрапейскія гульні прыцягнулі недастаткова спонсараў


Падчас візіту ў Італію прэм’ер-міністр Сяргей Румас сустрэўся з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам і абмеркаваў з ім падрыхтоўку да II Еўрапейскім гульняў.

«Разам з тым мы абмеркавалі адно важнае пытанне – прыцягненне міжнародных спонсараў, – цытуе Румаса прэс-служба ўраду. – Па кантракце быў абавязак (Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў) прыцягнуць буйных міжнародных спонсараў, але на сёння вынікамі гэтай працы мы не можам быць задаволеныя».

Таму на сустрэчы абмяркоўваліся магчымыя выхады з сітуацыі, якая склалася.

«Дамовіліся, што беларускі бок возьме больш на сябе працу па прыцягненню спонсараў у такіх прэміяльных сектарах, як нафтаперапрацоўка, банкаўская справа, напоі», – адзначыў прэмʼер-міністр.

Што тычацца падрыхтоўкі да спаборніцтваў на нацыянальным узроўні, то ўсе дзяржорганы, якія задзейнічаны ў гэтым працэсе, ужо выходзяць на фінішную прамую па сваіх напрамках, сцвярджаюць у беларускім урадзе. Ключавыя пытанні разглядаюцца аргкамітэтам.

Падчас візіту ў Рым Румас таксама сустрэўся з віцэ-прэмʼерам Італіі, міністрам эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Луіджы Ды Маё. «Мы абмяркоўвалі не толькі вынікі сумеснай гандлёва-эканамічнай супрацы, якая дэманструе на працягу некалькіх гадоў устойлівы рост, але і пераход да інвестыцыйнай супрацы», – заявіў Румас.

Hавiны
Камплект валанцёра на Еўрапейскіх гульнях у Менску каштуе Br 1000. І гэта не жарт!
2019.02.04 16:26

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў