Сяргей Румас: Не варта чакаць рэвалюцыйных разваротаў


Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава прадставіла новы склад ураду супрацоўнікам апарату Савету міністраў. Сяргей Румас зрабіў некалькі заяваў.

Новапрызначаны прэм’ер-міністр Сяргей Румас падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за аказаны давер:

«Я разглядаю гэта як вялізную адказнасць і выклік для мяне асабіста. Сёння пачынаецца, хіба, самы адказны этап у маім жыцці, які патрабуе максімальнай канцэнтрацыі ўсіх сілаў і навыкаў, досведу, які я атрымаў на папярэдніх пасадах».

Наконт сваіх задачаў прэм’ер-міністр сказаў, што ўсе яны вядомыя і вызначаныя праграмнымі дакументамі:

«Не варта чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых рашэнняў або рэвалюцыйных разваротаў. Кіраўнік дзяржавы падчас прызначэння новага складу ўраду зрабіў акцэнты на такіх рэчах, як дысцыпліна, парадачнасць, еднасць. Акрамя таго, шмат увагі было нададзена росту дабрабыту насельніцтва: кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта асноўная ацэнка працы ўраду».

У нашым суботнім сюжэце эксперты ацанілі, ці ёсць шанец на рэформы ў краіне падчас прэм’ерства Сяргея Румаса:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў