Сяргей Румас: «Меркаванне аб грамадскай небяспецы футболу ідзе з МУС»


Кіраўнік асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу» (АБФФ) патлумачыў by.tribuna.com, хто запавольвае развіццё футбола ў нашай краіне.

– Ёсць меркаванне, што футбол мэтанакіравана не развіваецца тымі тэмпамі, якімі павінен развівацца спорт №1, таму што ён больш сацыяльна небяспечны, чым той жа хакей. Напрыклад, з пункту гледжання паводзінаў заўзятараў.

– Меркаванне аб грамадскай небяспекі футболу ідзе з МУС. З упэўненасцю магу сказаць, што астатнія сілавыя органы не падзяляюць такой ​​перабольшанай грамадскай небяспекі футболу. Мы ў сталым кантакце з МУС, але перамовы заўсёды праходзяць складана. У мінулым годзе мы правялі ў АБФФ сустрэчу з міністрам. Нам падалося, што мы выпрацавалі дарожную мапу, па якой мы будзем рухацца, каб пазбягаць канфліктаў. Бакі ўзялі на сябе пэўныя абавязкі, але, на жаль, на месцах часта ўсё ідзе не так, як дамовілася кіраўніцтва. Праблемы ёсць, і ва ўсіх рэгіёнах яны розныя.

Чытай таксама >>> У Баранавічах адбылася сутычка паміж футбольнымі фанатамі і АМАПаўцамі

Паводле кіраўніка АБФФ, цяпер вядзецца праца над канцэпцыяй закона аб заўзятарах.

ЮВ, belsat.eu, паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў