Сяргей Румас абяцае, што праграма па інтэграцыі Беларусі і Расеі будзе завершана ў лістападзе


Прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас абяцае, што праграма па інтэграцыі Беларусі і Расеі будзе неўзабаве падрыхтаваная і яе перададуць кіраўнікам краінаў у лістападзе, піша interfax.

«Цяпер міністэрствы, урады робяць вялікую працу, каб у лістападзе канчаткова прадставіць кіраўнікам дзяржаў тое, што ў нас атрымалася», – сказаў Сяргей Румас.

Прэмʼер-міністр Беларусі распавёў, што існуе шэраг момантаў, якія патрабуюць істотнай працы. Таксама ў бакоў рознае бачанне шматлікіх пытанняў. Агулам экспертныя групы з абодвух краінаў працуюць адначасова над 31 дарожнай мапай, якія закранаюць усе сектары эканомікі.

Тупік у інтэграцыі: Менск не спяшаецца з адзіным падатковым кодэксам

Раней прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас распавядаў, што праграма па інтэграцыі дзвюх краінаў можа быць падпісаная ў снежні сёлета, у дзень 20-годдзя ўзнікнення Дамовы аб саюзнай дзяржаве.

Змест дарожнай мапы не агучваецца. Крыніцы, блізкія да Крамля, публікуюць некаторыя моманты праграмы, у якіх якія вядзецца пра фактычнае абʼяднанне эканомікі краінаў. Прынамсі вядома, што інтэграцыя Расеі і Беларусі будзе значна больш шчыльнай, чым у Еўразвязе.

Андрэй Суздальцаў: План інтэграцыі гатовы

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары