Сяргей Чэрачэнь не будзе праводзіць агітацыйныя пікеты


Аднак працягне выступаць па тэлебачанні, удзельнічаць у дэбатах і даваць інтэрв’ю, піша «Радыё Свабода».

Сяргей Чэрачань. Фота са старонкі ў фэйсбуку

Кандыдат на прэзідэнта Сяргей Чэрачэнь абвясціў, што не будзе праводзіць агітацыйныя пікеты, «каб не размываць галасы». Аднак іншую агітацыю ён будзе праводзіць: працягне выступаць па тэлебачанні, удзельнічаць у дэбатах і даваць інтэрвʼю.

«Цяпер ёсць кандыдат, якога падтрымлівае вялікая колькасць насельніцтва. Ёсць наша пазіцыя: мы засяроджваемся на іншай мэтавай аўдыторыі – бізнэс-супольнасці, інтэлігенцыі. А ў іх крыху іншая аўдыторыя. Але мы цудоўна разумеем, што ім патрэбная падтрымка. Калі мы зараз актыўна пачнём агітаваць і ў пэўнай ступені «размываць« галасы, у дадзенай сітуацыі гэта ня будзе стратэгічна правільным рашэннем. З гэтай прычыны мы сапраўды пакуль не праводзім пікеты», – так сваё рашэнне палітык патлумачыў «Свабодзе».

Раней штаб Чэрачэня планаваў правесці 138 пікетаў.

Hавiны
Эвалюцыя ўлады. Сяргей Чэрачэнь выступіў на «Беларусь – 1»
2020.07.21 19:41

21 ліпеня ён упершыню выступіў на БТ, дзе прадставіў сваю праграму. Асноўныя пункты: падтрыманне бізнесу, захаванне сацыяльных ільготаў, правядзенне сумленных выбараў.

14 ліпеня Cяргей Чэрачэнь стаў адным з пяці зарэгістраваных кандыдатаў на прэзідэнта разам з Аляксандрам Лукашэнкам, Святланай Ціханоўскай, Ганнай Канапацкай і Андрэем Дзмітрыевым.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў