Сярэднявечны кавэр на «The Cranberries». «Стары Ольса» працягвае здзіўляць!


Гурт «Стары Ольса» зноў зрабіў шыкоўны кавэр у сярэднявечным стылі. Гэтым разам на адну з самых папулярных песень гурта «The Cranberries» – «Zombie».

Раней яны ўжо браліся за песні «Metallica», «AC/DC» і «Red Hot Chili Peppers».

Зусім нядаўна музыкі былі ў пятым з ліку туры ў Амерыцы.

«З’ездзілі мы добра, можна нават сказаць крута! Больш публікі, больш нашых фанатаў», – дзеліцца ўражаннямі ўдзельніца гурта Марыя Шарый.

Што цікава, беларусы не былі асноўнаю часткаю публікі. Вельмі шмат прыходзіла ўкраінцаў і палякаў. Гэтым разам гурт паставіў асабісты рэкорд. За 73 дні яны далі 113 канцэртаў!

«На адным фестывалі, напрыклад, пяць выступаў у дзень было», – кажа Зміцер Сасноўскі.

Яшчэ больш добрай музыкі – у поўным выданні праграмы Belsat Music Live.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Стужка навінаў