Сярэдні заробак у Беларусі ў траўні склаў $ 517


Больш за ўсё зарабляюць жыхары Менску, а менш за ўсё – у Магілёўскай вобласці, піша БелТА.

Намінальны налічаны заробак у Беларусі ў траўні склаў Br 1227,9 ($ 517). Больш за ўсё зарабляюць жыхары Менску – Br 1771. На апошнім месцы – Магілёўская вобласць, дзе зарабляюць толькі Br 993,4 ($ 419.13).

 

 

Лепшыя заробкі — у сферы інфармацыйных тэхналогіяў. На другім месцы з вялікім адрывам — фінансы і страхаванне.

 

А менш за ўсё плоцяць у цырульнях і салонах прыгажосці.

У красавіку 2020 года сярэдні заробак склаў Br 1193,8.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў