Сярэдні заробак беларусаў вырас на 48 рублёў


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў абноўленыя звесткі аб сярэднім намінальным налічаным заробку працаўнікоў краіны.

Паводле звестак Белстату, ён склаў у ліпені 1128,5 рубля.

Амаль «папіццот». Ярмошына расказала, колькі заробяць старшыні выбарчых камісіяў

Гэта на 48 рублёў больш у параўнанні з сярэднім заробкам за чэрвень.

У доларавым эквіваленце сярэдні заробак амаль дасягнуў 550 долараў.

У Белстаце распавялі, чаму не ўсе беларусы атрымліваюць абяцаны сярэдні заробак

Самыя высокі сярэдні заробак беларусаў фіксаваўся ў снежні 2014 года. Тады ён быў на 73 долара большым.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары