Сямашка заявіў, што Расея парушае дамову аб Еўразійскім саюзе


Адсутнасць супастаўных коштаў на газ у Беларусі і Смаленскай вобласці Расеі, а таксама расейскі падатковы манеўр парушаюць дамову аб Еўразійскім саюзе. Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.

У інтэрв’ю «Комсомольской правде», стэнаграма якога апублікаваная на сайце беларускага МЗС, ён нагадаў, што краіны два гады таму падпісалі пратакол пра цэнаўтварэнне на газ, згодна з якім мусілі да канца мінулага года выпрацаваць агульную формулу для выхаду на супастаўныя цэны на газ для Беларусі і Смаленскай вобласці Расеі. А 1 ліпеня 2019 года планавалася падпісаць адпаведнае міжурадавае пагадненне.

Hавiны
Валерый Карбалевіч: «Інтэграцыя з Расеяй – страта ўлады для Лукашэнкі»
2019.06.20 15:29

На думку амбасадара, гэты крок зблізіў б умовы гаспадарання для прадпрыемстваў дзвюх краін і дазволіў бы пачаць вырашаць больш складаныя задачы эканамічнай інтэграцыі.

Але адказаў на беларускія прапановы, што былі накіраваныя ў расейскія ўрад, Міністэрства энергетыкі і «Газпром», не паступала. Падобная сітуацыя і з падатковым манеўрам, адзначыў Сямашка.

Амбасадар нагадаў, што ў ЕАЭЗ павінна быць забяспечаная «узаемавыгадная супраца, раўнапраўе і ўлік нацыянальных інтарэсаў бакоў».

«У Беларусі «манеўр» наносіць двайны ўдар – і па нафтаперапрацоўчай галіне, і па бюджэце. Мы ўжо страцілі 3,6 мільярдаў долараў і можам страціць яшчэ каля 10 мільярдаў», – сказаў ён.

Паводле яго, расейскі ўрад разумее праблемы Беларусі, ужо абмяркоўваюцца кампенсацыйныя механізмы.

Hавiны
Пуцін: Беларусь – найбліжэйшы саюзнік Расеі
2019.07.03 15:49

Што датычыць магчымага ўвядзення адзінай валюты ды стварэння адзінага мытнага і падатковага заканадаўства, дык для гэтага неабходна, каб Беларусь і Расея выраўнялі эканамічныя ўмовы, сказаў амбасадар.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў